Кастрычніцкі раён. Дзень пажылога чалавека

 

У парку імя Я. Купалы прайшоў IV Рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзьбе «Крок да даўгалецця». У ім удзельнічалі больш за 350 мінчан залатога ўзросту.

У парку імя Я. Купалы сабраліся прадстаўнікі ўсіх сталічных тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання. Разам яны пераадольвалі дыстанцыю 1 км.

Далучыліся да восеньскага марафону і працаўнікі Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Прадстаўнікі МНС размясцілі зону актыўнасці, на якой можна было прыняць удзел у конкурсах і віктарынах, прымерыць баявое адзенне ратавальнікаў, даведацца аб карысці аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і атрымаць карысныя парады ад МНС. За ўдзел у конкурсах кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў навучальныя памяткі і сувеніры.

Ну і, вядома ж, не абышлося без выступлення артыстаў, якія запомніліся гасцям марафона яркімі канцэртнымі нумарамі вакальнага і танцавальнага жанру.